Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

танцза́ла, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Зала, прыстасаваная для танцаў.

танцма́йстар, -тра, мн. -тры, -траў, м.

1. Настаўнік танцаў (уст.).

2. Пастаноўшчык танцаў у тэатры або танцавальнай групе.

танцо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто танцуе, умее танцаваць.

Хлопец гэты і т., і спявак.

|| ж. танцо́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

танцо́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Артыст балета, выканаўца танцаў.

|| ж. танцо́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

танцпляцо́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -цо́вак, ж.

Спецыяльна абсталяваная адкрытая пляцоўка для танцаў.

танцу́лькі, -лек (разм., іран.).

Вечар з танцамі, вечарынка.

У яе т. у галаве.

танчэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; незак. (разм.).

Станавіцца танчэйшым, больш тонкім.

Лёд танчэе з краёў.

|| зак. патанчэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е.

тапагра́фія, -і, ж.

1. Раздзел геадэзіі, які займаецца вывучэннем паверхні зямлі, сродкаў яе вымярэння і адлюстраваннем мясцовасці на планах або картах.

2. Паверхня і ўзаемнае размяшчэнне асобных пунктаў мясцовасці.

Т.

Магілёўскай вобласці.

Т. горада.

|| прым. тапаграфі́чны, -ая,-ае.

тапа́з, -у, мн. -ы, -аў, м.

Мінерал з групы сілікатаў, асобныя крышталі якога дзякуючы бляску і прыгожаму колеру выкарыстоўваюцца як каштоўныя камяні.

|| прым. тапа́завы, -ая, -ае.

тапало́гія, -і, ж. (спец.).

Раздзел матэматыкі, прысвечаны вывучэнню найбольш агульных уласцівасцей геаметрычных фігур, якія не мяняюцца пры любых дэфармацыях.

|| прым. тапалагі́чны, -ая, -ае.