ручні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
Вузкі прадаўгаваты кавалак тканіны для выцірання твару, рук ці пасуды.
Вышываны р.
|| памянш. ручнічо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.
|| прым. ручніко́вы, -ая, -ае.
Ручніковая тканіна.
ручны́, -а́я, -о́е.
1. гл. рука.
2. Прызначаны, прыстасаваны для рук.
Р. гадзіннік (наручны). Р. багаж (які можна везці пры сабе).
3. Які робіцца рукамі; які прыводзіцца ў дзеянне рукамі.
Ручная вышыўка.
Ручная граната (для кідання рукой). Р. набор (друкарскі).
4. Пра работу, падлікі: не аўтаматычны (спец.).
Ручныя вылічэнні.
5. Пра звера, птушку: прыручаны, які прывык да чалавека.
Ручная вавёрка.
Р. арол.
○
Ручны продаж —
1) гандаль з рук;
2) у аптэцы: продаж без рэцэптаў.
ручы́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., ру́чыць; незак., звычайна безас. (разм.).
Удавацца, везці, шчасціць.
Мне не ручыць у гульні на грошы.
ру́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; зак. і незак.
1. зак. Скрануцца з месца, пачаць рух.
Р. з месца.
2. зак. Накіравацца куды-н.
Р. ў паход.
За кароткі час будаўніцтва значна рушылася наперад (перан.: атрымала далейшае развіццё).
3. незак. Тое, што і рухацца.
Ніхто не рушыцца з месцаў.
ру́шыць, -шу, -шыш, -шыць; зак. і незак.
1. зак. Пачаць рух; накіравацца куды-н.
Трактар рушыў з месца.
Атрад рушыў да лесу.
Калгас за апошнія гады значна рушыў наперад (перан.: атрымаў далейшае развіццё).
2. незак. Тое, што і рухацца (у 1 знач.).
Ужо рушыць вясна.
3. зак. і незак., каго-што. Прымусіць (прымушаць) рухацца каго-, што-н.; адправіць каго-, што-н. куды-н.
Р. каня з месца.
Р. войска ў бой.
4. незак. (звычайна з адмоўем), каго-чаго. Чапаць, закранаць (разм.).
Гэтага чалавека не рушце, ён тут ні пры чым.
рыа́л, -а, мн. -ы, -аў, м.
Грашовая адзінка ў Іране і некаторых іншых краінах.
рыб...
Першая частка складаных слоў са знач. «рыбны», напр.: рыбінспекцыя, рыбнагляд.
ры́ба, -ы, мн. -ы, рыб, ж.
1. Вадзяная пазваночная жывёліна з канечнасцямі ў выглядзе плаўнікоў, якая дыхае жабрамі.
Касцявыя рыбы.
Драпежная р.
Рачная, марская р.
Біцца як р. аб лёд (пакутліва шукаць выйсце з цяжкага становішча; разм.). Адчуваць сябе дзе-н. як р. ў вадзе (натуральна, проста, добра; разм.). У каламутнай вадзе рыбу лавіць (перан.: мець выгаду, карыстаючыся няяснасцю абставін; разм., неадабр.).
2. Частка тушы (тушкі) такой жывёліны, якая ўжыв. ў ежу.
Смажаная, вэнджаная, салёная р.
Р. пад марынадам.
|| памянш. ры́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж. (ласкавы зварот да жанчыны, дзіцяці; разм.).
|| прым. ры́бны, -ая, -ае і ры́бін, -а (да 1 знач.).
Рыбная лоўля.
Рыбная прамысловасць.
Рыбныя катлеты.
Рыбны дзень (у які гатуюцца рыбныя, а не мясныя стравы). Рыбіна луска.
Рыбін тлушч (вадкі тлушч з печані трасковых рыб).
рыба...
Першая частка складаных слоў са знач.:
1) які мае адносіны да рыбы, яе лоўлі, да развядзення, апрацоўкі рыбы, напр.: рыбаапрацоўка, рыбаахова, рыбагадавальнік, рыбагаспадарка, рыбаедны, рыбалакацыя, рыбапрамысловы;
2) які мае адносіны да рыбы (у 2 знач.), да рыбных прадуктаў, напр.: рыбавяндлярны, рыбазасольны, рыбакансервы, рыбамаразільны, рыбапрадукты.