кралі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Спартсмен, які плавае кролем.
|| ж. кралі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
кра́ма, -ы, мн. -ы, крам і -аў, ж.
Магазін.
Купіць у краме.
Вакол крам ды зноў к нам (прыказка).
|| памянш. кра́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.
|| прым. кра́мны, -ая, -ае.
крамзану́ць гл. крэмзаць.
крамзо́лі, -яў, адз. крамзо́ля, -і, ж. (разм.).
Невыразна, непрыгожа напісанае; каракулі.
крамзо́ліць, -лю, -ліш, -ліць; незак. (разм.).
Няўмела, неакуратна пісаць; крэмзаць.
Калі абы-як к., дык лепш не псаваць паперу.
кра́мнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Уладальнік крамы або прадавец у ёй.
|| ж. кра́мніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
|| прым. кра́мніцкі, -ая, -ае.
крамні́на, -ы, ж. (разм.).
Матэрыя фабрычнага вырабу.
кра́мны, -ая, -ае (разм.).
1. гл. крама.
2. Фабрычнага вырабу, куплены ў краме.
Крамная сукенка.
крамо́ла, -ы, мн. -ы, -мо́л, ж.
1. Змова, мяцеж, бунт (уст.).
2. перан. Учынкі, погляды, якія супярэчаць агульнапрынятым нормам, агульнаму парадку (разм.).
У гэтым я не бачу ніякай крамолы.
|| прым. крамо́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).