Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вясну́шкаваты, -ая, -ае.

Пакрыты вяснушкамі, з вяснушкамі.

В. твар.

вясну́шкі, -шак, адз. -шка, -і, ДМ -шцы, ж.

Пігментныя плямкі карычневага або жоўтага колеру на скуры, якія паяўляюцца ў некаторых людзей вясной.

Увесь у вяснушках.

|| прым. вясну́шачны, -ая, -ае.

вясня́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Абрадавая веснавая песня.

Дзяўчаты спявалі вяснянкі.

|| прым. вясня́нкавы, -ая, -ае.

вясту́н, вестуна́, мн. вестуны́, вестуно́ў, м. (кніжн.).

Той, хто сваім з’яўленнем нагадвае пра набліжэнне чаго-н.

Гракі — першыя вестуны вясны.

|| ж. вясту́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

вятра́к, ветрака́, мн. ветракі́, ветрако́ў, м.

Ветраны млын.

вятро́ўнік, -у, м.

Шматгадовая лугавая травяністая расліна сямейства ружакветных з ружовым або жаўтавата-белым суквеццем.

|| прым. вятро́ўнікавы, -ая, -ае.

вятры́шча, -шча, м. (разм.).

Моцны, пранізлівы вецер.

вяха́, -і́, мн. вёхі і (з ліч. 2, 3, 4) вяхі́, вех, ж.

1. Шост, тычка, звычайна з пучком травы ці галінак на версе для абазначэння мяжы, напрамку, руху.

2. перан., чаго; звычайна мн. Важны момант, этап у развіцці чаго-н.

Асноўныя вехі творчасці пісьменніка.

вяхі́р, вехіра́, мн. вехіры́, вехіро́ў, м.

Буйны лясны голуб.

вяхо́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Тое, што і мачалка.

|| прым. вяхо́тачны, -ая, -ае і вяхо́ткавы, -ая, -ае.