Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ко́шка¹, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Свойская млекакормячая жывёліна сямейства кашэчых; самка ката.

К. з кацянятамі.

К. мыецца — госці будуць (павер’е). К. мышцы не таварыш (прыказка). Збродлівай кошцы хвост уцінаюць (прыказка).

2. Драпежная млекакормячая жывёліна сямейства кашэчых (леў, тыгр, барс і інш.).

3. мн. Жалезныя шыпы або іншыя прыстасаванні, якія мацуюцца да абутку для пад’ёму на слупы, мачты і пад.

4. Невялікі якар (спец.).

На сэрцы (на душы) кошкі скрабуць — пра трывожны стан, чаканне чаго-н. непрыемнага.

Чорная кошка прабегла паміж кім — сапсаваліся адносіны, пасварыліся.

|| памянш.-ласк. ко́шачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. кашэ́чы, -ая, -ае і каша́чы, -ая, -ае.

Кашэчыякашачыя) лапы.

Кашэчыякашачыя) звычкі.

Сямейства кашэчых (наз.).

ко́шка², -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (уст.).

Раменны бізун з некалькімі хвастамі.

кошт, -у, М -шце, м.

Выражаная ў грашах вартасць чаго-н. або велічыня затрат на што-н.

К. паліто.

К. вытворчасці.

На чый (які) кошт; за чый (які) кошт — на чые-н. сродкі, грошы.

ко́шык, -а, мн. -і, м.

Тое, што і кош (у 1 знач.); невялікі кош.

|| прым. ко́шыкавы, -ая, -ае.

кпі́ны, кпін і -аў.

Злыя жарты з каго-, чаго-н.

|| прым. кпі́нны, -ая, -ае.

кпі́ць, кплю, кпіш, кпіць; кпім, кпіце́, кпяць; незак., з каго-чаго і без дап.

Строіць кпіны, насміхацца.

Нельга к. з чалавека.

кплі́вы, -ая, -ае.

1. Які любіць насміхацца з іншых, схільны да кпін.

Кплівая суседка.

2. Які заключае ў сабе кпіны, насмешку.

К. тон.

К. выраз твару.

|| наз. кплі́васць, -і, ж.

краб, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Род марскога рака з дзесяццю нагамі.

2. Мяса гэтай жывёліны.

3. Эмблема на форменнай фуражцы маракоў (разм.).

|| прым. кра́бавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

К. промысел.

крабало́ў, -ло́ва, мн.о́вы, -ло́ваў, м.

1. Лавец крабаў.

2. Судна для лоўлі крабаў і перапрацоўкі іх на кансервы.

|| прым. крабало́ўны, -ая, -ае.

краве́ц, краўца́, мн. краўцы́, краўцо́ў, м.

Спецыяліст па шыцці адзення.

|| прым. краве́цкі, -ая, -ае.