Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вяртлю́г, вертлюга́, мн. вертлюгі́, вертлюго́ў, м. (спец.).

1. Рухомы канец сцегнавой косці, які ўваходзіць у чашку таза.

2. Злучальнае звяно дзвюх частак механізма, якое дазваляе адной з іх вярцецца вакол сваёй восі.

|| прым. вяртлю́жны, -ая, -ае.

вяртля́вы, -ая, -ае (разм.).

Вельмі рухавы, непаседлівы.

Вяртлявае дзіця.

|| наз. вяртля́васць, -і, ж.

вярхі́ гл. верх.

вярхо́вы, -ая, -ае.

Размешчаны ў верхнім цячэнні ракі.

вярхо́м, прысл.

1. Пра язду: на спіне жывёлы.

В. на кані.

2. перан. Седзячы на кім-, чым-н., як на спіне каня.

В. на крэсле.

Скакаць в. на кійку.

вярхо́ўе, -я, мн. -і, -яў, н.

Верхняе цячэнне ракі і мясцовасць, якая прылягае да яе.

У вярхоўях Бярэзіны.

вярхо́ўны, -ая, -ае.

Галоўны, найвышэйшы.

В.

Галоўнакамандуючы.

В.

Суд Рэспублікі Беларусь.

вярце́цца, вярчу́ся, ве́рцішся, ве́рціцца; вярці́ся; незак.

Тое, што і круціцца.

|| наз. вярчэ́нне, -я, н.; прым. вярча́льны, -ая, -ае.

В. рух.

вярце́ць, вярчу́, ве́рціш, ве́рціць; вярці́; незак.

Тое, што і круціць.

|| наз. вярчэ́нне, -я, н.

вяршо́к¹, -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м.

Старая мера даўжыні, роўная 4,4 см.

У аршыне шаснаццаць вяршкоў.

|| прым. вяршко́вы, -ая, -ае.