вярзці́ся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -зе́цца; вёрзся, вярзла́ся, -ло́ся; незак. (разм.).
Бязладна ўзнікаць, здавацца ва ўяўленні; блюзніцца.
|| зак. прывярзці́ся, -зе́цца і звярзці́ся, -зе́цца.
вярну́цца¹, -ну́ся, ве́рнешся, ве́рнецца; -ніся; зак.
Прыйсці, прыехаць назад; звярнуцца да чаго-н. зноў.
В. да сваёй пастаяннай работы.
|| незак. вярта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і варо́чацца, -аюся, -аешся, -аецца.
вярну́цца², 1 і 2 ас. не ўжыв., ве́рнецца; незак. (разм.).
Нахіляцца на бок.
Човен вернецца.
вярну́ць¹, -ну́, ве́рнеш, ве́рне; -ні́; ве́рнуты; зак., каго-што.
1. Аддаць узятае назад.
В. доўг.
2. Прымусіць або даць магчымасць вярнуцца назад.
В. дамоў.
В. бацьку дзецям.
В. да жыцця (вылечыць).
|| незак. вярта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і варо́чаць, -аю, -аеш, -ае.
вярну́ць², -ну́, ве́рнеш, ве́рне; -ні́; незак., што.
1. Мяняць напрамак руху, паварочваць.
В. машыну ўправа.
В. нос ад чаго-н. (адносіцца да каго-, чаго-н. з пагардай, грэбаваць кім-, чым-н.). Здушы верне (брыдка думаць пра што-н., глядзець на што-н.).
2. Валіць на бок, пераварочваць.
В. воз.
3. перан. Схіляць да чаго-н., даваць пэўны кірунак (думкам, размовам і пад.; разм.).
Мне вядома, куды ён верне.
4. перан., на каго-што. Перакладваць віну на іншага (разм.).
Сам вінаваты, а на другіх верне.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), з чаго. Рухацца, падаць, узнімацца суцэльнай плынню.
Дым верне з коміна.
6. 3 цяжкасцю ўзнімаць пласты зямлі.
Трактар верне дзёран.
вяро́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.
Выраб з кручаных або вітых у некалькі столак доўгіх пасмаў пянькі ці іншых матэрыялаў, які ўжыв. для звязвання і іншых патрэб.
Увязаць воз вяроўкай.
◊
Вяроўка плача па кім (разм.) — пра таго, хто заслугоўвае пакарання.
|| памянш. вяро́вачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. вяро́вачны, -ая, -ае.
вярста́, -ы́, ДМ -сце́, мн. вёрсты і (з ліч. 2, 3, 4) вярсты́, вёрст і -аў, ж.
1. Мера даўжыні, роўная 1,06 км.
Прайшоў з вярсту.
Вёска за дзесяць вёрст.
За вярсту ўбачыць што-н. (здалёк).
2. Дарожны слуп, які адзначае гэту меру (уст.).
|| прым. верставы́, -а́я, -о́е.
В. слуп.
вярста́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак., што (спец.).
Размяшчаць друкарскі набор па старонках.
В. кнігу.
|| зак. звярста́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны.
|| наз. вярста́нне, -я, н. і вёрстка, -і, ДМ -тцы, ж.