Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

хава́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

1. Закопваць нябожчыка або крэміраваць яго і ўстанаўліваць урну з прахам дзе-н.

2. перан. Лічачы аджыўшым, аддаваць забыццю; забываць.

Х. свае мары.

|| зак. пахава́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; наз. пахава́нне, -я, н.

|| наз. хава́нне, -я, н.

хада́, -ы́, ДМ -дзе́, ж.

1. Перамяшчэнне на нагах.

Стаміцца ад доўгай хады.

2. Уласцівая каму-н. манера хадзіць; паходка.

Лёгкая х.

3. перан. Цячэнне, развіццё чаго-н., ход.

Х. падзей.

хадавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. ход.

2. Які знаходзіцца на хаду, у эксплуатацыі.

Х. транспарт.

3. Які мае вялікі попыт; які знаходзіцца ў шырокім ужытку (разм.).

Х. тавар.

Хадавая тэма.

4. Які многа дзе бываў, ведае справу; лоўкі, растаропны (разм.).

Хадавая жанчына.

5. Звязаны з перамяшчэннем у пэўны перыяд у пэўным напрамку (спец.).

Хадавая рыба.

хада́йнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто хадайнічае за каго-н.

2. Асоба, якая вядзе чыю-н. справу ў судах (уст.).

|| ж. хада́йніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

хада́йніцтва, -а, н.

Афіцыйная просьба ў пісьмовай або вуснай форме.

Адмовіць у хадайніцтве.

хада́йнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак., за каго-што, аб кім-чым.

Выступаць з хадайніцтвам.

|| зак. пахада́йнічаць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. хада́йнічанне, -я, н.

хадакі́, -о́ў, адз. хада́к, -а́, м. (разм.).

Боты, у якіх адрэзаны халявы.

Уссунуць х. на ногі.

хаджа́лы, -ая, -ае (разм.).

1. Які многа бываў дзе-н.; бывалы.

2. Пра каня: які хадзіў у запрэжцы.

хадзі́ць, хаджу́, хо́дзіш, хо́дзіць; незак.

1. Мець здольнасць, магчымасць рухацца, перамяшчацца, ступаючы нагамі (пра чалавека, жывёл).

Дзіця рана пачало х.

2. Тое, што і ісці (у 1 знач.), аднак рух паўтараецца ў розны час, у розных напрамках.

Х. па садзе.

3. Тое, што і ісці (у 2 знач.), аднак рух паўтараецца ў розны час, у розных напрамках.

Аўтобус да горада ходзіць два разы ў дзень.

4. Тое, што і ісці (у 3 знач.), аднак рух паўтараецца ў розны час, у розных напрамках.

Х. па вёсках.

Х. у ягады.

Х. у школу.

5. Тое, што і ісці (у 10 знач.), аднак рух паўтараецца працяглы час.

Гадзіннік добра х.

6. Рабіць ход фігурай, картай і пад.

Х. каралём.

7. перан. Распаўсюджвацца, станавіцца вядомым.

Ходзяць чуткі па свеце.

8. Перамяшчацца, рухацца патокам, масай і пад.

Ходзяць хмары, а дажджу няма.

9. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Перадавацца, пераходзіць ад аднаго да другога.

Кніжка хадзіла па ўсім інстытуце.

Ходзіць грып.

10. Рухацца ўзад і ўперад або ўверх і ўніз, з боку ў бок.

Падлога ходзіць пад нагамі.

11. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Падымацца і апускацца пры глыбокім дыханні, напружанні і пад.

Так сапе, аж грудзі ходзяць.

12. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Брадзіць, укісаючы.

Цеста ходзіць.

13. за чым. Выконваць якую-н. работу пры дапамозе пэўнай прылады (разм.).

Х. за плугам.

14. за кім. Клапаціцца аб кім-, чым-н., даглядаць каго-, што-н.

Х. за хворым.

Х. за скацінай.

15. Апранацца ў што-н., насіць што-н., мець пэўны знешні выгляд.

Х. у ботах.

Х. без шапкі.

16. Быць у якім-н. званні, выконваць якія-н. абавязкі (разм.).

17. Быць цяжарнай (пра жанчыну; разм.).

Х. другім дзіцем.

18. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра коней, валоў і пад.: выкарыстоўвацца тым ці іншым чынам.

Х. у плузе.

Х. пад сядлом.

19. Адпраўляць натуральную патрэбу (разм.).

Дзіця ходзіць на гаршчок.

20. заг. хадзі(це). Запрашэнне ісці куды-н. (разм.).

Хадзі сюды.

На галаве хадзіць (разм., неадабр.) — дурэць, сваволіць.

|| зак. схадзі́ць, схаджу́, схо́дзіш, схо́дзіць (да 4 і 19 знач.).

|| наз. ход, -у, М хо́дзе (да 5 і 6 знач.), хаджэ́нне, -я, н. (да 2, 4, 9 і 13 знач.) і хадзьба́, -ы́, ж. (да 1 і 2 знач.).

Ход поршня помпы.

Хаджэнне па справах.

Увесь дзень у хадзьбе.

Спартыўная хадзьба.

хадзя́чы, -ая, -ае.

1. Які можа хадзіць на ўласных нагах.

Х. хворы.

2. Шырокавядомы, шырокаўжывальны.

Х. выраз.

Хадзячая энцыклапедыя — пра адукаванага чалавека, які валодае самымі разнастайнымі ведамі.