Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фона... (а таксама фана...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да гуку, голасу, напр.: фонаграфаванне, фонаэлектракардыяграма, фонамарфалогія, фонахрэстаматыя.

фонд, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Грашовыя сродкі або матэрыяльныя каштоўнасці дзяржавы, прадпрыемства і пад.

Ф. заработнай платы.

Залаты ф. (таксама перан.: лепшая частка чаго-н.).

2. Рэсурсы, запасы чаго-н.

Насенны ф.

Жыллёвы ф.

3. толькі мн. Каштоўныя паперы, якія даюць прыбытак.

Банкаўскія фонды.

|| прым. фо́ндавы, -ая, -ае.

фо́ніка, -і, ДМ -ніцы, ж. (спец.).

Гукавая арганізацыя паэтычнай мовы.

Ф. верша.

|| прым. фані́чны, -ая, -ае.

фо́ра, -ы, ж.

У выразе: даваць (даць) фору каму

1) у спорце: загадзя даваць (даць) каму-н. перавагу;

2) намнога апярэджваць, значна пераўзыходзіць.

фо́рвард, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

У футболе, хакеі: ігрок нападзення, нападаючы.

фо́рма, -ы, мн. -ы, форм і -аў, ж.

1. Знешні контур, вонкавы выгляд прадмета.

У форме шара.

Прадмет выпуклай формы.

2. Від, тып, спосаб арганізацыі чаго-н., структура чаго-н., абумоўленыя пэўным зместам.

Адзінства формы і зместу.

3. Знешні выгляд, знешні бок чаго-н. як нешта, што пярэчыць унутранаму зместу, рэчаіснасці.

Вытрымаць форму.

Рабіць дзеля формы.

4. Устаноўлены ўзор, парадак чаго-н.

Запоўніць ведамасць па форме.

5. Прыстасаванне для надання чаму-н. тых або іншых контураў, пэўнага знешняга выгляду.

Ф. для капелюшоў.

6. Аднолькавае па кроі, колеры і пад. адзенне (для ваеннаслужачых, вучняў і пад.).

Пераход ваенных на летнюю форму.

Школьная ф.

7. Сукупнасць прыёмаў і выяўленчых сродкаў мастацкага твора.

Апавядальная ф. верша.

8. У мовазнаўстве: сродак выражэння граматычных катэгорый, узаемаадносін слоў у сказе.

Кароткая ф. прыметнікаў.

Формы множнага ліку назоўнікаў.

9. звычайна мн. Разнавіднасць жывёльнага або расліннага арганізма.

Прымітыўныя формы жывёл.

Па ўсёй форме (разм.) — як належыць, як трэба.

У форме — у такім стане, калі праяўляюцца ўсе сілы, здольнасці, уменне; сабраны, падцягнуты.

Шахматыст у бліскучай форме.

|| прым. фарма́льны, -ая, -ае (да 2, 3, 4, 7 і 8 знач.), фармавы́, -а́я, -о́е (да 5 знач.; спец.) і фо́рменны, -ая, -ае (да 4 і 6 знач.).

Фармальны аналіз.

Форменны бланк.

Форменны касцюм.

форма... (а таксама фарма...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да формы (у 1, 5 і 8 знач.), напр.: формаўкладчык, формазмяняльнасць, формаўтварэнне.

фо́рменка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Форменнае верхняе адзенне ў матросаў, навучэнцаў тэхнічных вучылішчаў і пад.

фо́рменны, -ая, -ае.

1. гл. форма.

2. Сапраўдны (разм.).

Форменнае злачынства.

фо́рмула, -ы, мн. -ы, -мул, ж.

1. Кароткае і дакладнае славеснае выказванне, азначэнне чаго-н.

Выкласці ў сціслых формулах.

2. Умоўнае абазначэнне адносін якіх-н. велічынь, элементаў і пад.

Арыфметычная ф.

Ф. вады.