Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тварэ́нне, -я, н.

1. гл. тварыць.

2. мн. -і, -яў. Тое, што створана ў працэсе творчай дзейнасці; твор.

Т. мастака.

тварэ́ц, -рца́, мн. -рцы́, -рцо́ў, м.

1. Той, хто стварае матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці.

Т. гісторыі — народ.

2. (з вялікай літары). У рэлігіі: Бог як стваральнік свету.

твой, твайго́, м., твая́, тваёй, ж., тваё, твайго́, н., мн. твае́, тваі́х; займ. прынал.

1. Які мае адносіны да цябе, належыць табе.

Т. дом.

Твая кніга.

Тваё паліто.

2. у знач. наз. твой, твайго́, м., твая́, тваёй, ж. Муж, каханы або жонка, каханая. — Ці т. дома? — Не, кудысьці пайшоў.