Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

любі́ць, люблю́, лю́біш, лю́біць; незак.

1. каго-што. Адчуваць любоў (у 1 знач.) да каго-, чаго-н.

Л. радзіму.

Л. родную мову.

Л. маці.

Дзе не любяць — не гасці, а дзе любяць — не часці (прыказка).

2. што і з інф. Мець цягу, быць схільным да чаго-н.

Л. музыку.

Л. добры харч.

Каса любіць брусок і сала кусок (прыказка). Л. збіраць грыбы.

3. з дадан. Быць задаволеным чым-н., адчуваць задавальненне ад чаго-н.

Бацька не любіць, калі яму пярэчаць.

4. што. Мець патрэбу ў якіх-н. умовах для існавання, росту і пад.

Елка любіць цень.

Расліны любяць святло.

любо́ў, -бві іо́ві, ж.

1. Пачуццё сардэчнай прыхільнасці, адданасці каму-, чаму-н.

Л. да радзімы.

Мацярынская л.

2. Схільнасць, цяга да чаго-н.

Л. да музыкі.

3. Тое, што і каханне, а таксама пра чалавека, які выклікае гэта пачуццё.

Мая л.

любо́ўны, -ая, -ае.

1. Які выражае любоў (у 3 знач.), прасякнуты любоўю.

Л. трохвугольнік.

Любоўная лірыка.

2. Вельмі ўважлівы, клапатлівы.

Любоўныя адносіны да справы.

лю́бы, -ая, -ае.

Які выклікае пачуццё любові, карыстаецца любоўю; блізкі, дарагі, мілы.

Любая матуля.

Расставацца з любым (наз.).

любы́, -а́я, -о́е.

Кожны, усякі (на выбар).

У л. час.

Любымі сродкамі.

Л. (наз.) з нас.