Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кні́гаўка, -і, ДМ -гаўцы, мн. -і, -гавак, ж.

Птушка сямейства сяўцоў, якая жыве на балотах, сырых лугах.

|| прым. кні́гаўчын, -а, -ы.

кні́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. гл. кніга.

2. У складзе назвы некаторых дакументаў у выглядзе сшытых разам лісткоў з тэкстам і месцам для афіцыйных запісаў.

Працоўная к.

3. Асобны нумар тоўстага часопіса.

Сакавіцкая к. часопіса «Полымя».

4. Адзін з чатырох аддзелаў страўніка жвачных жывёл, слізістая абалонка якога ўтварае складкі, падобныя на лісты паўразгорнутай кнігі (спец.).

кні́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Знавец і аматар кніг.

Заўзяты к.

2. Перапісчык або друкар; выдавец кніг (уст.).

3. Пра адарванага ад жыцця чалавека, які кіруецца ў сваёй дзейнасці ведамі, набытымі з кніг (іран.).

|| ж. кні́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).

кні́жны, -ая, -ае.

1. гл. кніга.

2. Які апіраецца на веды з кніг, не падмацаваны жыццёвым вопытам.

Кніжныя веды.

3. Характэрны для пісьмовага літаратурнага тэксту, не ўласцівы жывой мове.

К. стыль.

|| наз. кні́жнасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).

кні́ксен, -а, мн. -ы, -аў, м.

Пачцівы паклон з прысяданнем перад старэйшым; рэверанс (у 1 знач.).

Зрабіць к.