Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кнігасхо́вішча, -а, мн. -ы, -вішч і -аў, н.

1. Памяшканне для захоўвання кніг і іншых друкаваных выданняў у бібліятэцы, кніжным магазіне.

2. Буйная грамадская бібліятэка.

кні́гаўка, -і, ДМ -гаўцы, мн. -і, -гавак, ж.

Птушка сямейства сяўцоў, якая жыве на балотах, сырых лугах.

|| прым. кні́гаўчын, -а, -ы.

кні́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. гл. кніга.

2. У складзе назвы некаторых дакументаў у выглядзе сшытых разам лісткоў з тэкстам і месцам для афіцыйных запісаў.

Працоўная к.

3. Асобны нумар тоўстага часопіса.

Сакавіцкая к. часопіса «Полымя».

4. Адзін з чатырох аддзелаў страўніка жвачных жывёл, слізістая абалонка якога ўтварае складкі, падобныя на лісты паўразгорнутай кнігі (спец.).

кні́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Знавец і аматар кніг.

Заўзяты к.

2. Перапісчык або друкар; выдавец кніг (уст.).

3. Пра адарванага ад жыцця чалавека, які кіруецца ў сваёй дзейнасці ведамі, набытымі з кніг (іран.).

|| ж. кні́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).

кні́жны, -ая, -ае.

1. гл. кніга.

2. Які апіраецца на веды з кніг, не падмацаваны жыццёвым вопытам.

Кніжныя веды.

3. Характэрны для пісьмовага літаратурнага тэксту, не ўласцівы жывой мове.

К. стыль.

|| наз. кні́жнасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).

кні́ксен, -а, мн. -ы, -аў, м.

Пачцівы паклон з прысяданнем перад старэйшым; рэверанс (у 1 знач.).

Зрабіць к.

кно́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

1. Тонкі кароткі цвічок з шырокай плоскай плешкай, якім прымацоўваюць паперу, тканіну і пад. да чаго-н. цвёрдага.

2. Невялікі акруглы выступ, які служыць для замыкання электрычнага ланцуга і прывядзення ў дзеянне розных механізмаў націсканнем на яго.

К. ліфта.

3. Металічная або пластмасавая засцежка, якая складаецца з дзвюх частак, што ўваходзяць адна ў адну.

Пальчаткі на кнопках.

4. Пра чалавека маленькага росту (разм., жарт.).

Націснуць на ўсе кнопкі — выкарыстаць усе магчымасці для дасягнення чаго-н.

|| памянш.-ласк. кно́пачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. кно́пачны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

кно́раз, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Тое, што і кныр.

кнот, -а, М кно́це, мн. кнаты́, -о́ў, м.

Спецыяльная стужка або шнурок, якія служаць для гарэння ў газавай лямпе, свечцы і пад.

|| прым. кно́тавы, -ая, -ае.

кныр, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Самец свінні.