Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гвалто́ўны, -ая, -ае.

1. Які суправаджаецца гвалтам, прымусам.

Гвалтоўная смерць.

2. Раптоўны.

Г. агонь.

3. Бурны, парывісты.

Г. вецер.

|| наз. гвалто́ўнасць, -і, ж.

гва́лціць, -лчу, -лціш, -лціць; незак., каго-што.

Тое, што і гвалтаваць.

|| зак. згва́лціць, -лчу, -лціш, -лціць; -лчаны.

гвардзе́ец, -дзе́йца, мн. -дзе́йцы, -дзе́йцаў, м.

Ваенны, які служыць у гвардыі.

|| прым. гвардзе́йскі, -ая, -ае.

гва́рдыя, -і, ж.

1. Адборныя, лепшыя войскі.

2. перан. Выпрабаваная частка якога-н. калектыву, сацыяльнай групы і пад.

Рабочая г.

Белая гвардыя — агульная назва контррэвалюцыйных войск у час Грамадзянскай вайны ў Расіі ў 1918—1920 гг.

Чырвоная гвардыя — баявыя атрады рабочых, якія з’явіліся для барацьбы з контррэвалюцыяй і дзейнічалі ў 1917—1918 гг.

|| прым. гвардзе́йскі, -ая, -ае.

гвозд, гвазда́, М -дзе́, мн. гвазды́, гваздо́ў, м.

Металічны або драўляны завостраны шпень для забівання ў што-н., для змацавання чаго-н. з чым-н.

Прыбіць дошку гваздамі.

|| прым. гваздавы́, -а́я, -о́е.