руло́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
Трубка гнуткага матэрыялу, згорнутага для захоўвання.
Папера, цырата, толь у рулонах.
Р. лінолеуму.
|| прым. руло́нны, -ая, -ае.
руль, -я́, мн. -і́, -ёў, м.
Прыстасаванне для кіравання рухам судна, самалёта, аўтамабіля.
Р. аўтамабіля.
Паветраны р. (у лятальнага апарата). Сядзець, стаяць за рулём.
Стаяць каля руля (таксама перан.: кіраваць; кніжн.).
|| прым. рулявы́, -а́я, -о́е.
Рулявое кола.
Рулявое кіраванне.
ру́ля, -і, мн. -і, -яў, ж.
Тое, што і дула.
Р. вінтоўкі.
|| прым. ру́льны, -ая, -ае.
рулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; незак.
1. Кіраваць рулём; кіраваць рухам чаго-н. (лодкі, санак і пад.).
Р. да ангара.
2. Пра самалёт: коцячыся па зямлі, накіроўвацца куды-н.
|| зак. вы́руляваць, -люю, -люеш, -люе; -люй; -ляваны.
|| наз. рулява́нне, -я, н.
рулявы́, -а́я, -о́е.
1. гл. руль.
2. у знач. наз. рулявы́, -о́га, мн. -ы́я, -ы́х, м. На судне: чалавек, які кіруе рулём, а таксама спецыяліст, які рэгулюе кіраванне рулём.
Гэты чалавек — наш р. (перан.: вядзе нас наперад).
|| ж. рулява́я, -о́й, мн. -ы́я, -ы́х.
рум, -у, мн. -ы, -аў, м. (разм.).
Месца на беразе ракі, куды звозяць бярвенне для сплаву і дзе вяжуць плыты.
Вывезці лес на р.
румб, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
Дзяленне на крузе компаса, якое адпавядае 1/32 частцы акружнасці гарызонту.
|| прым. ру́мбавы, -ая, -ае.
ру́мба, -ы, ж.
Танец мексіканскага паходжання хуткага тэмпу, чатырохдольнага памеру, а таксама музыка да гэтага танца.
|| прым. ру́мбавы, -ая, -ае.
ру́мза, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, -ай (-аю), ж., мн. -ы, румз і -аў (разм., неадабр.).
Чалавек, які многа і часта плача; плакса.
ру́мзаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм., неадабр.).
Часта і надакучліва плакаць.
|| наз. ру́мзанне, -я, н.