Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вя́зкі, -ая, -ае.

1. Цягучы, клейкі.

Вязкае рэчыва.

2. Ліпкі, які засмоктвае, гразкі.

Вязкае балота.

|| наз. вя́зкасць, -і, ж.

вя́знуць, -ну, -неш, -не; вяз, -зла; -ні; незак.

Засядаць у чым-н. вязкім; грузнуць.

Ногі вязнуць у дрыгве.

В. у снезе.

|| зак. завя́знуць, -ну, -неш, -не; завя́з, -зла; -ні і увя́знуць, -ну, -неш, -не; увя́з, -зла; -ні.

вязь, -і, ж.

Старажытнае дэкаратыўнае пісьмо, у якім літары звязаны ў непарыўны арнамент, а таксама злучэнне, спляценне сумежных літар у адзін складаны знак.

Напісаць славянскай вяззю.

вя́каць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Падаваць час ад часу слабы голас.

2. Гаварыць пустое, не вартае ўвагі.

|| аднакр. вя́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. вя́канне, -я, н.

вя́ласць гл. вялы.

вя́лены, -ая, -ае.

Прыгатаваны вяленнем.

Вяленая рыба.

вялі́зны, -ая, -ае.

Вельмі значны па велічыні; надта вялікі.

Вялізнае дрэва.

вяліка... (а таксама веліка...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. слову «вялікі» (у 1 і 2 знач.), напр.: вялікагаловы, вялікадзяржаўны.

вялікадзяржа́ўны, -ая, -ае.

Уласцівы вялікай дзяржаве, прасякнуты непавагай да малых нацый і народнасцей.

Вялікадзяржаўны шавінізм — ідэалогія і палітыка прадстаўнікоў пануючай нацыі, якія аб’яўляюць сваю нацыю вышэйшай сярод іншых.

вялі́касны, -ая, -ае (высок.).

1. Важны, велічны.

В. позірк.

2. Урачыста ўзняты, поўны велічы.

В. гімн.

|| наз. вялі́каснасць, -і, ж.