Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вышыва́нне, -я, н.

1. гл. вышыць.

2. Тое, што вышыта або вышываецца.

Прыгожае в. на падушках.

вышы́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Будаўнік вышынных будынкаў.

2. Спецыяліст па вышынных палётах, пад’ёмах.

Лётчык-в.

Альпініст-в.

вышы́нны, -ая, -ае.

1. Які праводзіцца, ажыццяўляецца на вялікай вышыні (у 2 знач.).

В. палёт.

2. Пра архітэктурныя збудаванні: вельмі высокі, шматпавярховы.

В. будынак.

Вышыннае будаўніцтва.

вышыня́, -і́, мн. вышы́ні, вышы́нь, ж.

1. гл. высокі.

2. Прастора і адлегласць ад якога-н. пункта або зямлі ўверх.

Глядзець у вышыню.

Ляцець на вялікай вышыні.

Узняць на вялікую вышыню што-н. (таксама перан.)

3. Узвышша, пагорак.

Заняць вышыню.

Авалодаць вышынямі ваеннага майстэрства (перан.).

4. У матэматыцы: адрэзак прамой, які злучае вяршыню геаметрычнай фігуры з яе асновай (або прадаўжэннем асновы) і перпендыкулярны ёй.

В. трохвугольніка.

Быць на вышыні (разм.) — адпавядаць самым строгім патрабаванням.

вы́шыўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -вак, ж.

Вышыты ўзор на тканіне.

Ручнік з вышыўкай.

|| прым. вы́шывачны, -ая, -ае.

вы́шыць, -шыю, -шыеш, -шые; -шыты; зак., што.

1. Вышываннем зрабіць на чым-н. узор, малюнак, адлюстраванне і пад.

В. партрэт.

В. узор на рукаве.

2. Аздобіць вышыўкай (тканіну, скуру і пад.).

В. сукенку.

|| незак. вышыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. вышыва́нне, -я, н.

вышэ́й.

1. прыназ. з Р. За межамі, звыш чаго-н., па-за чым-н.

Гэта в. майго разумення.

2. прыназ. з Р. Больш за які-н. узровень або ўверх ад якога-н. месца.

Тэмпература в. нуля.

Пабіць руку в. локця.

3. прысл. У папярэднім месцы прамовы, тэксту.

Як было сказана в.

вышэй...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая мае знач.:

1) раней (пра сказанае, напісанае), напр.: вышэйназваны, вышэйнапісаны;

2) размешчаны ў напрамку ўверх ад чаго-н., напр.: вышэйразмешчаны, вышэйляжачы;

3) галоўны, кіруючы, напр., вышэйстаячы (пра арганізацыі, інстанцыі).

вышэйстая́чы, -ая, -ае.

Больш высокі ў адміністрацыйных адносінах.

Вышэйстаячая арганізацыя.

вышэ́йшы, -ая, -ае.

1. Больш высокі (у 1—3 знач.).

Гэты дом в. за той.

Сёлетні ўраджай бульбы в. за леташні.

2. Самы галоўны, кіруючы.

В. орган дзяржаўнай улады.

Вышэйшае камандаванне.

3. Пра самую высокую ступень у развіцці, навуцы, у сістэме адукацыі.

В. жывёльны свет.

Вышэйшая нервовая дзейнасць (спец.). Вышэйшая матэматыка.

Вышэйшая навучальная ўстанова.

Вышэйшая мера пакарання — расстрэл, пазбаўленне жыцця.