Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

галу́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

1. Самка голуба.

2. Ласкавы зварот да жанчыны (разм.).

галубо́к гл. голуб.

галубцы́, -о́ў, адз. галубе́ц, -бца́, м.

Страва, прыгатаваная з фаршу, тушанага ў капусных лістах.

галубяня́ і галубянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Птушаня голуба.

галубя́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які займаецца дрэсіроўкай галубоў.

галубя́тня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Памяшканне для галубоў, якое робіцца на гарышчы, у падстрэшшы.

галу́н, -а́ і -у́, м.

1. -у́. Залатая, сярэбраная або мішурная тасьма, якая нашываецца на форменнае адзенне.

2. -а́, мн. -ы́, -о́ў. Нашыўка з гэтай тасьмы.

|| прым. галу́нны, -ая, -ае.

галу́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Круглы камяк, шарык, скачаны з чаго-н. мяккага.

Г. цеста.

2. мн. Страва ў выглядзе клёцак з дранай бульбы або мукі, звараная на булёне ці на малацэ.

|| прым. галу́шачны, -ая, -ае.

галчаня́ і галчанё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Птушаня галкі.

галчы́ны гл. галка¹.