Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ва́льцы, -аў, адз. ва́лец, -льца, м.

Прэс у выглядзе двух або некалькіх цыліндраў, валкоў або конусаў, якія верцяцца ў розных напрамках і служаць для пракаткі, драблення чаго-н.

|| прым. вальцо́вы, -ая, -ае.

В. станок.

валюнтары́зм, -у, м.

1. Ідэалістычная плынь у філасофіі, якая аб’яўляе волю вышэйшым, творчым прынцыпам быцця.

2. У палітыцы і грамадскім жыцці: суб’ектывісцкія і адвольныя рашэнні, якія ігнаруюць аб’ектыўна існуючыя ўмовы і заканамернасці.

|| прым. валюнтарысты́чны, -ая, -ае (да 1 знач.) і валюнтары́сцкі, -ая, -ае (да 2 знач.).

валю́та, -ы, ДМю́це, мн. -ы, валю́т, ж.

1. Грашовая сістэма краіны, а таксама грашовыя адзінкі гэтай сістэмы.

Залатая в.

2. зб. Грошы замежных краін, якімі карыстаюцца ў міжнародных разліках.

Замежная в.

|| прым. валю́тны, -ая, -ае.

Валютныя аперацыі.

Валютны курс — суадносіны паміж рознымі валютамі (у 1 знач.), кошт грашовай адзінкі адной краіны, выражаны ў валюце (у 1 знач.) другой краіны.

валю́тчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Спекулянт замежнай валютай.

|| ж. валю́тчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

валю́шны, -ая, -ае.

Прызначаны для валення сукна.

Валюшная машына.

валявы́ гл. воля.

валяр’я́н, -у, м.

Травяністая расліна сямейства валяр’янавых з ружовымі кветкамі, з каранёў якой вырабляюць лекавыя настойкі.

|| прым. валяр’я́навы, -ая, -ае.

Валяр’янавы настой.

валяр’я́нка, -і, ДМ -нцы, ж. (разм.).

Валяр’янавыя каплі.

валя́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак.

1. Лежачы, пераварочвацца з боку на бок.

В. ў пяску.

2. Ляжаць, нічога не робячы, нядбайна разваліўшыся (разм.).

В. на канапе.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ляжаць у беспарадку, бязладна, як папала, не на месцы (разм.).

На падлозе валяецца ручнік.

На дарозе не валяецца — дарма, лёгка не дастаецца.

валя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. каго-што. Нахіліўшы, абарочваць, перакульваць.

Бура валяе дрэвы.

2. заг. валя́й(це). Ужыв. ў якасці пабуджэння да дзеяння (разм.).

Валяй па дровы!