Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́чысціцца гл. чысціцца.

вы́чысціць гл. чысціць.

вы́чытаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Даведацца пра што-н. з прачытанага.

В. навіну.

2. Выверыць, чытаючы (спец.).

В. рукапіс.

|| незак. вычы́тваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. вы́чытка, -і, ДМ -тцы, ж. (да 2 знач.).

вычэ́рпвацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; незак., чым (кніжн.).

Мець у чым-н. свой канец, мяжу.

Гэтым справа не вычэрпваецца.

вычэ́рпваць гл. вычарпаць.

вычэ́рчваць гл. вычарціць.

вычэ́сваць¹ гл. вычасаць¹.

вычэ́сваць² гл. вычасаць².

вы́шараваць гл. шараваць.

вы́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

Высокая, пераважна конусападобная, пабудова спецыяльнага прызначэння; вежа.

Тэлевізійная в.

Буравая в.

|| прым. вы́шачны, -ая, -ае.