Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

не́куды.

1. прысл. Кудысьці, невядома куды.

Н. ж вядзе гэта сцежка.

2. безас., у знач. вык., з інф. Няма месца (куды б можна было адправіцца, змясціць каго-, што-н.).

Ехаць н.

Далей ісці н.

Далей некуды (разм.) — горш не можа быць.

нелады́, -о́ў (разм.).

1. Кепскія ўзаемаадносіны, непаразуменні паміж кім-н.; сваркі.

Н. між братамі.

2. Няўдачы; непаладкі.

Н. на прадпрыемстве.

неласка́васць гл. няласкавы.

неласка́вы гл. няласкавы.

нелега́л, -а, мн. -ы, -аў (разм.).

Пра чалавека, які вядзе нелегальны лад жыцця або займаецца нелегальнай дзейнасцю.

нелега́льны, -ая, -ае.

Недазволены законам, падпольны.

Нелегальная літаратура.

Нелегальнае становішча.

|| наз. нелега́льнасць, -і, ж.

нелікві́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Маёмасць, якая не можа быць выкарыстана на дадзеным прадпрыемстве і падлягае ліквідацыі або продажу.

Распрадажа неліквідаў.

|| прым. нелікві́дны, -ая, -ае.

Н. фонд.

не́льга, безас., у знач. вык., з інф.

1. Немагчыма, няма магчымасці.

Без дружбы жыць н.

Яе н. пазнаць.

2. Забаронена, не дазваляецца.

Па газонах хадзіць н.

не́льма, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Буйная паўночная рыба сямейства ласасёвых.

|| прым. не́льмавы, -ая, -ае.

нелюбо́ў, -бві іо́ві, ж.

Непрыязнасць, непрыхільнасць.

Даўняя н.