Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

выхадны́, -а́я, -о́е.

1. гл. выйсці, выхад.

2. Які надзяваецца не для працы; святочны, парадны.

В. касцюм.

3. Які выдаецца пры звальненні з работы.

Выхадная дапамога.

4. у знач. наз. выхадны́, -о́га, м., выхадна́я, -о́й, ж., мн. -ы́я, -ы́х. Той, хто выкарыстоўвае свой выхадны дзень (разм.).

Ён сёння в.

5. у знач. наз. выхадны́, -о́га, мн. -ы́я, -ы́х, м. Тое, што і дзень адпачынку (разм.).

Паедзем у в. па грыбы.

Выхадныя даныя — звесткі пра месца і час выхаду кнігі, часопіса і пад.

вы́хапіць, -плю, -піш, -піць; -плены; зак., каго-што.

Схапіўшы, вырваць, выняць.

В. пакет з рук.

В. шаблю з ножнаў.

|| незак. выхо́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

выхваля́ка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМя́цы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -ля́к (разм.).

Той (тая), хто любіць выхваляцца; хвалько.

выхваля́нне, -я, н.

1. гл. выхваляцца.

2. Саманадзейная хвальба, самахвальства.

выхваля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак. (разм.).

Расхвальваць самога сябе; хваліцца.

вы́хвастаць гл. хвастаць.

вы́хлап, -у, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Выхад адпрацаваных газаў з цыліндра рухавіка ўнутранага згарання праз выхлапную трубу.

|| прым. выхлапны́, -а́я, -о́е.

В. газ.

В. клапан.

вы́хлебтаць гл. хлябтаць.

выхо́джваць гл. выхадзіць¹-2.

выхо́дзіць гл. выйсці.