выхава́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м., каго-чаго або чый.
Той, хто выхоўваецца ці навучаецца дзе-н.
В.
Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
В. сувораўскага вучылішча.
|| ж. выхава́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.
выхава́нне, -я, н.
1. гл. выхаваць.
2. Навыкі паводзін, прывітыя сям’ёй, школай, асяроддзем, якія праяўляюцца ў грамадскім і асабістым жыцці.
Добрае в.
вы́хаваны, -ая, -ае.
Які вызначаецца добрым выхаваннем, умее добра паводзіць сябе.
Выхаваныя дзеці.
В. чалавек.
|| наз. вы́хаванасць, -і, ж.
выхава́цель, -я, мн. -і, -яў, м.
Тое, што і выхавальнік.
|| ж. выхава́целька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек.
вы́хаваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.
1. каго (што). Вырасціць, даўшы адукацыю, навучыўшы паводзіць сябе.
В. дзяцей.
В. кадры інтэлігенцыі.
2. каго (што). Шляхам сістэматычнага ўздзеяння, уплыву сфарміраваць чый-н. характар.
В. мужнага барацьбіта.
3. што ў кім. Прывіць што-н. каму-н., усяліць што-н. у каго-н.
В. у дзецях любоў да радзімы.
|| незак. выхо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. выхава́нне, -я, н.
В. дзяцей.
В. волі.
Узяць на в.; прым. выхава́ўчы, -ая, -ае. Выхаваўчая работа.
В. працэс.
В. сродак.
вы́хад, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
1. гл. выйсці.
2. З’яўленне на сцэне дзеючай асобы.
3. Месца, праз якое выходзяць.
Нара мае два выхады.
Запасны в.
4. перан. Спосаб выйсця з якога-н. становішча.
5. Колькасць вырабленага прадукту (спец.).
В. круп першым гатункам.
|| прым. выхадны́, -а́я, -о́е (да 2, 3 і 5 знач.).
Выхадная роля (нязначная, другарадная роля ў тэатральным прадстаўленні). В. прадукт.
вы́хадзец, -дца, мн. -дцы, -дцаў, м.
1. Прышэлец, перасяленец з іншай краіны.
В. з Іспаніі.
2. Той, хто перайшоў з аднаго сацыяльнага асяроддзя ў другое.
В. з сялян.
вы́хадзіць¹, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак. (разм.).
1. што. Абысці пехатой многія мясціны.
В. усе навакольныя лясы.
2. без дап. Прахадзіць які-н. час.
Выхадзіў палавіну дня.
3. што. Дабіцца чаго-н., доўга або неаднаразова ходзячы.
Нічога мы там не выхадзілі.
|| незак. выхо́джваць, -аю, -аеш, -ае.
вы́хадзіць², -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго-што (разм.).
Клопатамі дапамагчы выгадаваць, выспець, выздаравець.
В. раненага.
В. малады сад.
|| незак. выхо́джваць, -аю, -аеш, -ае.
вы́хадка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.
Учынак, які парушае агульныя нормы паводзін.
Непрыстойная в.