Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́тупіць гл. тупіць.

вы́турыць гл. турыць.

вы́тхнуцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нецца; зак.

Страціць моц, пах.

Хрэн вытхнуўся.

|| незак. вытыха́цца, -а́ецца.

вытыка́ць гл. выткаць.

вы́тынкаваць гл. тынкаваць.

вы́тыркнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак. (разм.).

Высунуцца, паказацца адкуль-н. знутры.

В. з акопа.

|| незак. вытырка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

вы́тыркнуць, -ну, -неш, -не; вы́тыркнуў; -ні; -нуты; зак., каго-што (разм.).

Выставіць, высунуць за межы чаго-н.; утварыць выступ.

В. ногі ў праход.

В. галаву.

|| незак. вытырка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

вы́фарбавацца гл. фарбавацца.

вы́фарбаваць гл. фарбаваць.

выхава́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто выхоўвае або выхаваў каго-н.

Школьны в.

|| ж. выхава́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. выхава́льніцкі, -ая, -ае.