Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гало́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Мера аб’ёму вадкіх і сыпкіх цел у Англіі, ЗША і некаторых англамоўных краінах.

гало́п, -а і -у, м.

1. -у. Бег каня наўскач.

Скакаць галопам.

2. -а. Даўнейшы танец, а таксама музыка да яго.

Зайграй г.

|| прым. гало́пны, -ая, -ае.

гало́сны, -ая, -ае.

Пра гук мовы: які ўтвараецца пры свабодным праходжанні паветра праз поласць рота.

Г. гук.

Ненаціскныя галосныя (наз.).

галоў...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. галоўны, напр.: галоўурач, галоўупраўленне.

гало́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ло́вак, ж.

1. гл. галава.

2. Шарападобны плод або прадаўгаватае суквецце раслін.

Г. канюшыны.

Г. лёну.

3. толькі мн. Пярэдняя частка саней.

Пакласці мяшок у галоўкі.

4. толькі мн. Пярэдняя частка ботаў, якая пакрывае пальцы і верхнюю частку ступні.

Паставіць у ботах новыя галоўкі.

галоўнакама́ндуючы, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Асоба, якая ўзначальвае ўзброеныя сілы дзяржавы або асобныя віды ці частку ўзброеных сіл.

Вярхоўны Галоўнакамандуючы — начальнік усіх узброеных сіл дзяржавы ў час вайны.

гало́ўны, -ая, -ае.

1. Самы важны, асноўны.

Г. тэзіс даклада.

Галоўная гераіня п’есы.

2. Які ўзначальвае каго-, што-н., старшы па службе; які падпарадкоўвае іншых.

Г. інжынер завода.

Г. сказ.

гало́ш гл. галёш.

галубі́ны гл. голуб.

галу́біць, -блю, -біш, -біць; незак., каго.

Песціць, мілаваць, лашчыць.

Г. дзіця.