Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вальналю́бства гл. вольналюбівы.

вальс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Плаўны танец трохдольнага размеру, а таксама музыка ў рытме такога танца.

|| прым. ва́льсавы, -ая, -ае.

вальсава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; незак.

Танцаваць вальс.

Лёгка в.

вальта́ж, -у́, м.

Устарэлая назва напружання электрычнага току.

|| прым. вальта́жны, -ая, -ае.

вальтме́тр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор для вымярэння элекграрухальнай сілы і напружання ў электрычным ланцугу.

вальфра́м, -у, м.

Хімічны элемент, тугаплаўкі метал серабрыстага колеру.

|| прым. вальфра́мавы, -ая, -ае.

вальцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; незак., што (спец.).

Пракатваць, прапускаць паміж вальцамі.

В. ліставое жалеза.

|| наз. вальцо́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -цо́вак, ж.

|| прым. вальцо́вачны, -ая, -ае.

вальцо́вы, -ая, -ае.

Абсталяваны вальцамі або зроблены пры дапамозе вальцаў.

В. млын.

В. памол.

вальцо́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -цо́вак, ж. (разм., спец.).

1. гл. вальцаваць.

2. Машына, якой вальцуюць.

вальцо́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, які абслугоўвае вальцовачныя машыны.

|| ж. вальцо́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.