вытво́рчасць, -і, ж.
1. Грамадскі працэс стварэння матэрыяльных даброт, які ахоплівае як прадукцыйныя сілы грамадства, так і вытворчыя адносіны людзей.
Таварная в.
2. Выраб, выпрацоўка, стварэнне якой-н. прадукцыі.
В. сталі.
Фабрычная в.
3. Галіна, від народнай гаспадаркі.
Прамысловая, сельскагаспадарчая в.
4. Праца па непасрэдным вырабе прадукцыі.
Працаваць на вытворчасці.
Вучыцца без адрыву ад вытворчасці.
○
Сродкі вытворчасці — сукупнасць прадметаў і сродкаў працы: зямля, лясы, вада, нетры, сыравіна, прылады вытворчасці, вытворчыя будынкі, сродкі зносін і сувязі і пад.
|| прым. вытво́рчы, -ая, -ае.
В. план.
В. працэс.
Вытворчая брыгада.
вы́ткаць, -тку, -тчаш, -тча; -тчам, -тчаце, -ткуць; вы́тчы; -тканы; зак., што.
Саткаць што-н., зрабіць тканнем.
В. палатно, узор.
|| незак. вытыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
вытлумача́льны, -ая, -ае.
Даступны для разумення.
вы́тлумачыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., што.
Даступна растлумачыць, даць тлумачэнне чаму-н.
Чым в. яго адсутнасць?
|| незак. вытлума́чваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. вытлумачэ́нне, -я, н.
выто́к, -у, мн. -і, -аў, м.
1. Месца, адкуль выцякае рака, ручай.
Ад вытоку да вусця.
2. перан., чаго. Пачатак, першакрыніца чаго-н.
Вытокі культуры.
выто́пліванне гл. вытапіць.
выто́пліваць гл. вытапіць.
выто́птваць гл. вытаптаць.