Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

клы́гаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Марудна ісці; клыпаць.

клык, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Тое, што і ікол.

клыка́сты, -ая, -ае.

Тое, што і ікласты.

|| наз. клыка́стасць, -і, н.

клы́паць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Ісці марудна, накульгваючы, перавальваючыся з нагі на нагу.

клышано́гі, -ая, -ае (разм.).

Тое, што і касалапы.

|| наз. клышано́гасць, -і, ж.

ключ¹, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Металічная прылада для адмыкання і замыкання замка.

К. ад клеці.

2. Прылада для завінчвання і адвінчвання гаек, адкаркоўвання чаго-н., для заводкі чаго-н. і пад.

Гаечны к.

К. для механічнай цацкі.

3. перан. Тое, што служыць для разгадкі, разумення каго-, чаго-н., для авалодання чым-н.

К. шыфру.

|| памянш. клю́чык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. ключавы́, -а́я, -о́е.

ключ², -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (спец.).

Знак у пачатку нотнага радка, які вызначае вышыню нот.

Басовы к.

Скрыпічны к.

ключ³, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Чарада птушак (гусей, жураўлёў і пад.) у палёце.

К. гусей узяў напрамак на поўдзень.

ключ⁴, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (спец.).

Верхні камень, якім заканчваецца арка, скляпенне.

|| прым. ключавы́, -а́я, -о́е.

ключавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. ключ¹, ключ⁴.

2. перан. Найбольш значны, важны ў ваенных ці эканамічных адносінах.

Ключавыя праблемы народнай гаспадаркі.

Ключавыя пазіцыі войск.