Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рахма́нець, -ею, -ееш, -ее; незак.

1. Рабіцца ручным, свойскім (пра жывёлу).

2. Станавіцца лагодным, ціхім, пакорлівым (пра чалавека).

рахма́ны, -ая, -ае.

1. Які не баіцца чалавека; спакойны, нязлосны (пра жывёлін, птушак).

2. Памяркоўны ў адносінах да іншых; згаворлівы; дабрадушны, лагодны.

Чалавек ён р.

|| наз. рахма́насць, -і, ж.

раху́ба, -ы, ж. (разм.).

1. Падлікі, разлікі.

2. Выгада, карысць, сэнс.

Няма рахубы рамантаваць хату.

раху́нак, -нку і -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

1. -нка. Дакумент з указаннем належнай сумы грошай за адпушчаны тавар ці выкананую работу.

Р. за міжгароднія перагаворы.

2. -нку. Дакументальна аформленае права асобы або ўстановы, арганізацыі праводзіць праз банк розныя грашовыя аперацыі; дакумент, які дае такое права і адлюстроўвае стан фінансавых разлікаў, наяўнасць грашовых укладаў.

Адкрыць р. у банку.

3. -нку. Падлік даходаў і расходаў.

Падвесці р. зробленых за тыдзень расходаў.

4. -нку, перан. Узаемныя прэтэнзіі, крыўды, незадавальненні.

У мяне з ім асобы р.

Асабовы рахунак — рахунак у банку, адкрыты на пэўную асобу.

Бягучы рахунак — рахунак укладчыка ў банку

|| прым. рахунко́вы, -ая, -ае (да 2 знач.).

рахункаво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па рахункаводстве.

Працаваць рахункаводам.

|| прым. рахункаво́дчы, -ая, -ае.

рахункаво́дства, -а, н.

Вядзенне бухгалтарскага ўліку, аперацый па рахунках (у 2 знач.); бухгалтарскі ўлік.

|| прым. рахункаво́дчы, -ая, -ае.

раці́н, -у, м.

Шарсцяная, з завітым густым ворсам тканіна для верхняга адзення.

|| прым. раці́навы, -ая, -ае.

рацпрапано́ва, -ы, мн. -ы, -но́ў, ж.

Скарачэнне: рацыяналізатарская прапанова.

Ганарар за рацпрапанову.

Укараніць рацпрапанову.

рацыён, -у, мн. -ы, -аў, м.

Норма харчовага забеспячэння для людзей і корму для жывёлы на пэўны тэрмін.

Дзённы р.

|| прым. рацыённы, -ая, -ае.

ра́цыя¹, і, мн. -і, -цый, ж.

Пераносная радыёстанцыя.

Звязацца па рацыі.