Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рафінёр, -а, м.

Машына для раздрабнення і ачысткі грубых валакністых матэрыялаў у папяровай вытворчасці.

|| прым. рафінёрны, -ая, -ае.

Рафінёрная маса.

рафінёрны, -ая, -ае (спец.).

1. гл. рафінёр.

2. Прызначаны для рафінавання.

Р. цэх.

рафіно́вачны, -ая, -ае (спец.).

Які прызначаны, служыць для рафінавання.

Рафіновачная печ.

ра́фія, -і, ж.

1. Пальма з вялікімі перыстымі лістамі і кароткім ствалом.

2. Трывалае валакно, прыгатаванае з вонкавага слою лістоў некаторых відаў гэтай пальмы.

рахава́цца, раху́юся, раху́ешся, раху́ецца; раху́йся; незак.

1. з кім. Рабіць грашовыя падлікі, разлічвацца.

2. Ра́іцца, абменьвацца думкамі (разм.).

рахава́ць, раху́ю, раху́еш, раху́е; раху́й; незак.

Рабіць падлікі, разлікі, падлічваць.

раха́т-луку́м, -у, м.

Усходні кандытарскі выраб з цукру, мукі і крухмалу з арэхамі і міндалём.

рахі́т, -у, Мі́це; м.

Дзіцячая хвароба, якая характарызуецца парушэннем развіцця касцей у выніку недахопу ў арганізме неабходных вітамінаў.

|| прым. рахіты́чны, -ая, -ае.

Р. целасклад.

рахіты́зм, -у, м.

Сукупнасць прыкмет рахіту.

рахі́тык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Дзіця, хворае на рахіт.

|| прым. рахіты́чны, -ая, -ае.

Рахітычнае дзіця.

Р. выгляд.