Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

чарну́шка¹, -і, ДМ -шцы, ж.

Аднагадовая травяністая расліна сямейства казяльцовых, чорнае насенне якой выкарыстоўваецца як вострая прыправа.

Хлеб з чарнушкай.

|| прым. чарну́шкавы, -ая, -ае.

чарну́шка², -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (разм.).

Смуглая чорнавалосая, чарнавокая жанчына, дзяўчынка.

чарня́вы, -ая, -ае.

Цёмнавалосы.

Ч. хлопчык.

чаро́мха, -і, ДМ -мсе, ж.

Дрэва ці куст сямейства ружакветных з сабранымі ў гронкі белымі пахучымі кветкамі і чорнымі даўкімі на смак ягадамі.

|| прым. чаро́мхавы, -ая, -ае.

Ч. куст.

Чаромхавае варэнне.

чаро́пка¹, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж. (разм.).

Тое, што і чарапок.

чаро́пка², -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж. (разм.).

Тое, што і чэрап (у 1 знач.); галава.

чаро́т, -у, Мо́це, мн. чараты́, чарато́ў, м.

Высокая вадзяная або балотная расліна сямейства асаковых, а таксама зараснік гэтай расліны.

|| прым. чаро́тавы, -ая, -ае і чараця́ны, -ая, -ае.

чаро́ўны, -ая, -ае.

1. Надзвычайна прыгожы; які зачароўвае, захапляе.

Чароўная дзяўчына.

Чароўная музыка.

2. Які мае адносіны да чараў (у 1 знач.); казачны, таемны.

Чароўная сіла.

Чароўная папарацькветка.

|| наз. чаро́ўнасць, -і, ж.

чаро́ціна, -ы, мн. -ы, -цін, ж. (разм.).

Тое, што і чараціна.

чаро́цісты, -ая, -ае.

Парослы чаротам.

Чароцістае балота.