Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

клавіяту́ра, -ы, ж.

1. Сістэма клавішаў.

К. раяля.

2. Прыстасаванне, якое дазваляе ўводзіць інфармацыю ў камп’ютар.

Камп’ютарная к.

|| прым. клавіяту́рны, -ая, -ае.

кладаўшчы́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Работнік склада.

|| ж. кладаўшчы́ца, -ы, мн. -ы, -чы́ц.

|| прым. кладаўшчы́цкі, -ая, -ае.

кла́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. гл. класці.

2. Частка якой-н. пабудовы — тое, што зложана з цэглы, каменю (спец.).

Старажытная к.

3. Дошка, жэрдкі або некалькі пален, прыстасаваныя для пераходу цераз рэчку, канаву, гразкае месца і пад.

5. Невялікі драўляны памост на беразе рэчкі для паласкання бялізны, чэрпання вады.

6. Адкладванне яец насякомымі, птушкамі.

кладо́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -до́вак, ж.

Памяшканне для захавання прадуктаў харчавання, садавіны, гародніны і пад.

клак, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Тое, што і пыж.

|| прым. клако́вы, -ая, -ае.

клакёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, наняты для апладзіравання артыстам або іх асвістання, каб зрабіць уражанне поспеху або правалу спектакля.

кла́ксан, -а, мн. -ы, -аў, м.

Ранейшая назва прыстасавання для падачы гукавога сігналу ў аўтамабілі, матацыкле і інш., а таксама сам сігнал.

Націснуць на к.

клан, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Род, радавая абшчына [першапачаткова ў кельцкіх народаў] (спец.).

2. перан. Адасобленая групоўка людзей, якія лічаць сябе лепшымі, прывілеяванымі ў якіх-н. адносінах.

|| прым. кла́навы, -ая, -ае.

Кланавая абмежаванасць.

клані́раваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., каго-што (спец.).

Ажыццявіць (ажыццяўляць) біялагічнае капіраванне метадам геннай інжынерыі.

К. расліны.

|| наз. клані́раванне, -я, н.

кла́няцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак.

1. каму-чаму. Рабіць паклоны ў знак прывітання, павагі, удзячнасці.

К. бацькоўскаму дому.

2. каму. У пісьме або праз каго-н. перадаваць прывітанне.

Кланяйся ад майго імя ўсім родным.

3. перан., каму і перад кім. Звяртацца з просьбай, уніжана аб чым-н. прасіць (разм.).

Кожнаму бюракрату прыходзіцца к.

|| зак. паклані́цца, -ланю́ся, -ло́нішся, -ло́ніцца.