Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кітабо́йны, -ая, -ае.

Звязаны з промыслам кітоў.

Кітабойная флатылія.

К. промысел.

кіта́бы, -аў, адз. кіта́б, -а, м.

Кнігі, напісаныя ў 16 ст. на беларускай мове арабскім пісьмом.

|| прым. кіта́бны, -ая, -ае.

кітава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., што.

Замазваць кітам.

|| зак. закітава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны і пакітава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

|| наз. кітава́нне, -я, н. і кіто́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

кітаі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па кітаістыцы.

|| ж. кітаі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

кітаі́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Сукупнасць навук аб кітайскай культуры, гісторыі, літаратуры, мове.

кіта́йцы, -аў, адз.а́ец, -та́йца, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Кітая.

|| ж. кітая́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. кіта́йскі, -ая, -ае.

кітало́ўны, -ая, -ае.

Тое, што і кітабойны.

кітая́нка гл. кітайцы.

кіто́вы гл. кіт¹.

кіто́ўка гл. кітаваць.