Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́руляваць гл. руляваць.

вы́ручка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. гл. выручыць.

2. Утаргаваныя грошы.

Здаць выручку ў банк.

вы́ручыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

1. каго (што). Памагчы каму-н. у цяжкіх абставінах.

В. з бяды.

В. сябра.

2. што. Утаргаваць.

В. грошы за тавар.

|| незак. выруча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. вы́ручка, -і, ДМ -чцы, ж. (да 1 знач.).

вырыва́цца гл. вырвацца.

вырыва́ць гл. вырваць.

вы́рысавацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -суецца; зак.

Пра бачнае: абазначыцца, стаць выяўным, выразным.

Удалечыні вырысаваліся горы.

|| незак. вырысо́ўвацца, -аецца.

вы́рысаваць, -сую, -суеш, -суе; -суй; -саваны; зак., што.

Старанна і акуратна нарысаваць пяром, алоўкам.

|| незак. вырысо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́рыць гл. рыць.

вырэ́зваць гл. выразаць.

вы́садзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак.

Выйсці з экіпажа, вагона, судна і пад., прыбыўшы куды-н.

В. з карабля на бераг.

|| незак. выса́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. вы́садка, -і, ДМ -дцы, ж.