Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кісля́ціна, -ы, ж. (разм.).

1. Што-н. вельмі кіслае.

Не сліва, а к.

2. перан. Вялы, нудны чалавек.

кі́снуць, -ну, -неш, -не; кіс, кі́сла; -ні; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рабіцца кіслым ад браджэння.

Смятана кісне ў цёплым месцы.

2. перан. Быць паніклым, вялым (разм.).

Не к. трэба, а сур’ёзна займацца чым-н. цікавым.

|| зак. пракі́снуць, -не; -кіс, -сла (да 1 знач.).

кіста́, -ы́, ДМ -сце́, мн. кісты́, кіст і кістаў, ж. (спец.).

Пухліна, звычайна напоўненая вадкай масай.

|| прым. кісто́зны, -ая, -ае (спец.).

кісце́нь, -цяня́, мн. -цяні́, -цянёў, м.

Даўнейшая зброя ў выглядзе кароткай палкі, на адным канцы якой падвешваўся металічны шар ці іншы цяжар для нанясення ўдараў, а на другім была пятля для надзявання на руку.

Разбойнік з кісцянём.

кісць, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Частка рукі, якая складаецца з запясця, пясці і пальцаў.

|| прым. кі́сцевы, -ая, -ае (спец.).

Кісцевое раненне.

кісяя́, -і; ж.

Празрыстая тонкая тканіна.

|| прым. кісе́йны, -ая, -ае.

Кісейная сукенка.

кіт¹, -а́, М кіце́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Вялікая марская млекакормячая жывёліна, знешне падобная на рыбу.

Зубатыя кіты.

2. часцей мн., перан. Пра чалавека, які мае выключна важнае значэнне ў якой-н. сферы дзейнасці.

Кіты навукі.

Кіты сучаснай касманаўтыкі.

|| прым. кіто́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).

К. вус.

кіт², -у, М кіце, м.

Замазка для акон.

кітабо́ец, -бо́йца, мн.о́йцы, -бо́йцаў, м.

Судна для кітабойнага промыслу.

кітабо́й, -я, мн. -і, -яў, м.

Марак, які займаецца промыслам кітоў.