Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́расціць, -рашчу, -расціш, -расціць; -рашчаны; зак., каго-што.

Даць вырасці, даглядаючы, выхоўваючы.

В. сад.

В. дзяцей.

|| незак. выро́шчваць, -аю, -аеш, -ае.

выратава́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто ратуе каго-, што-н.; збавіцель.

|| ж. выратава́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

выратава́льны, -ая, -ае.

Які служыць для выратавання, садзейнічае яму.

В. круг.

Выратавальныя прыёмы.

|| наз. выратава́льнасць, -і, ж.

вы́ратавацца, -туюся, -туешся, -туецца; -туйся; зак.

Уберагчыся, збавіцца ад чаго-н. небяспечнага, пагражальнага.

В. ад смерці.

|| незак. вырато́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

вы́ратаваць, -тую, -туеш, -туе; -туй; -таваны; зак., каго-што.

1. Пазбавіць ад чаго-н. (страшнага, небяспечнага і пад.).

В. тапельца.

2. Захаваць у цэласці, зберагчы.

В. рукапіс ад знішчэння.

|| незак. вырато́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. выратава́нне, -я, н.

вы́раўнавацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нуецца; зак.

Стаць роўным.

Шарэнга выраўнавалася.

Характар выраўнаваўся.

|| незак. выраўно́ўвацца, -аецца.

вы́раўнаваць, -ную, -нуеш, -нуе; -нуй; -наваны; зак., што.

Зрабіць роўным.

В. пляцоўку.

|| незак. выраўно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́раўняцца, -яюся, -яешся, -яецца; зак.

1. Тое, што і выраўнавацца.

2. Разагнуцца, выпрастацца.

Жанчына, убачыўшы нас, выраўнялася, прывіталася.

3. Размясціцца па прамой лініі, параўняцца.

Калона выраўнялася.

В. ў рабоце з кім-н. (перан.).

4. Стаць лепшым (у фізічных або духоўных адносінах).

Хлапец выраўняўся і пастрайнеў.

|| незак. выро́ўнівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

вы́раўняць, -яю, -яеш, -яе; -яны; зак., што.

1. Тое, што і выраўнаваць.

2. Разагнуць, выпрастаць.

В. плечы.

3. Зрабіць прамым.

В. шарэнгу.

В. рэчышча.

|| незак. выро́ўніваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́рачыся, -ракуся, -рачашся, -рачацца; -рачамся, -рачацеся, -ракуцца; вы́ракся, -клася; зак., каго-чаго.

Адмовіцца, не прызнаць сваім.

В. родных.

В. свайго сына.

|| незак. вырака́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. вырачэ́нне, -я, н.