вы́рабіць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак., што.
1. Зрабіць, выпрацаваць з чаго-н.; выпусціць.
Завод вырабіў многа станкоў.
2. Апрацаваць дубленнем.
В. авечую шкуру.
3. Выканаць пэўную колькасць работы; выпрацаваць.
В. норму.
4. Добра падрыхтаваць для пасеву, пасадкі (глебу).
В. поле.
5. Дасканала зрабіць; змайстраваць.
В. ліштвы.
6. Запэцкаць, сапсаваць што-н. неахайным абыходжаннем (разм.).
В. паліто ў смалу.
|| незак. вырабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. вы́раб, -у, м. (да 1 і 2 знач.).
вырабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., што.
1. гл. вырабіць.
2. Рабіць што-н. незвычайнае; вычвараць (разм.).
Што ты тут вырабляеш?
вы́радак, -дка, мн. -дкі, -дкаў, м.
Той, хто выдзяляецца ў якім-н. асяроддзі сваімі крайне адмоўнымі, агіднымі якасцямі.
В. у сям’і.
вы́радзіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дзіцца; зак.
Пагоршыцца ў пародзе, страціць каштоўныя ўласцівасці продкаў.
Расліна вырадзілася.
|| незак. выраджа́цца, -а́ецца.
|| наз. выраджэ́нне, -я, н.
выража́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Тое, што і выразнік.
|| ж. выража́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
вы́раз¹, -а, мн. -ы, -аў, м.
Выразная адтуліна; выемка.
В. для рукавоў.
вы́раз², -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Знешні выгляд (твару), які адлюстроўвае ўнутраны стан.
В. вачэй.
2. Той або іншы моўны зварот.
Вобразны, метафарычны в.
3. Сукупнасць знакаў, формула, якія адлюстроўваюць пэўныя матэматычныя адносіны.
Алгебраічны в.
вы́разаць, -ражу, -ражаш, -ража; вы́ражы і вы́раж; -разаны; зак.
1. што. Выняць, выдаліць або зрабіць што-н. рэзаннем.
В. пухліну.
В. што-н. з паперы.
2. што. Зрабіць, начарціць чым-н. рэжучым, вострым.
В. літару на дошцы.
3. што. Вырабіць разьбой.
В. лыжку.
4. што. Зрэзаць, адрэзаць для якой-н. патрэбы.
В. лазіну.
5. каго-што. Вынішчыць разнёй або загрызці ўсіх, многіх (пра ваўкоў).
Ваўкі выразалі статак авечак.
Бандыты выразалі ўсю сям’ю.
|| незак. выраза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і вырэ́зваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. выраза́нне, -я, н., вырэ́званне, -я, н. (да 1—4 знач.) і вы́разка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 1—4 знач.).