Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́пытаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што ў каго.

Выведаць у працэсе гутаркі.

В. сакрэт.

|| незак. выпы́тваць, -аю, -аеш, -ае.

выпяка́нне гл. выпечы.

выпяка́ць гл. выпечы.

выпярэ́джвацца гл. выперадзіць.

выпярэ́джваць гл. выперадзіць.

выпячны́ гл. выпечы.

вы́раб, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. вырабіць.

2. Якасны бок апрацоўкі чаго-н.

Медная ручка адмысловага вырабу.

3. Спосаб, від вытворчасці прадукцыі.

Ручны в. скур.

Рэчы хатняга вырабу.

4. пераважна мн. Вырабленыя рэчы, прадукт працы.

Металічныя вырабы.

Аўчынка вырабу не варта (прымаўка) — справа, не вартая турбот.

вы́рабатак, -тку, м.

Тое, што і выпрацоўка (у 2 знач.).

вы́рабатка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Месца, дзе здабываюцца карысныя выкапні.

вы́рабіцца, -блюся, -бішся, -біцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Набыць пэўныя асаблівасці ў працэсе вытворчасці, работы.

Шкура добра вырабілася.

2. Запэцкацца (разм.).

В. ў сажу.

3. Выбрацца са складанага становішча, выкруціцца (разм.).

Як нам тут в.?

|| незак. вырабля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.