кілі́м, -а,
Шарсцяны бязворсавы дыван ручной работы.
||
кілі́м, -а,
Шарсцяны бязворсавы дыван ручной работы.
||
кілі́шак, -шка,
Шкляная чарка на ножцы.
||
кіло́,
Тое, што і кілаграм.
кіль, -я,
Падоўжны брус, які праходзіць па ўсёй даўжыні судна ў сярэдзіне яго днішча.
||
кільва́тар, -а,
Хвалевы струмень ззаду судна, якое рухаецца.
Ісці ў кільватары — адзін за адным, тым жа курсам (пра судны).
||
кі́лька, -і,
Невялікая прамысловая рыба сямейства селядцовых.
||
кімано́,
Японскае нацыянальнае адзенне свабоднага крою з вельмі шырокімі рукавамі.
кімберлі́т, -у,
Магматычная горная парода, якая ўтрымлівае алмазы.
||
кімва́л, -а,
Старадаўні музычны інструмент, які складаецца з дзвюх медных талерак.
||
кіна...
Першая састаўная частка складаных слоў са