Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кі́дкі, -ая, -ае.

1. Які рэзка кідаецца ў вочы; яркі.

Кідкая сукенка.

2. Ахвочы, схільны да чаго-н.; падатлівы.

Не вельмі к. на размовы.

|| наз. кі́дкасць, -і, ж.

кіёк, кійка́, мн. кійкі́, кійко́ў, м.

Невялікі кій; тое, што і кій. Абаперціся на к.

|| памянш. кіёчак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

|| прым. кіёчны, -ая, -ае.

кіёск, -а, мн. -і, -аў, м.

Невялікая будыніна для дробнага гандлю; шапік.

Газетны к.

кізі́л, -у, м.

Паўднёвае дрэва або куст з сакавітымі кіславата-салодкімі чырвонымі пладамі, а таксама самі плады гэтай расліны.

|| прым. кізі́лавы, -ая, -ае і кізі́льны, -ая, -ае.

кізя́к, -у́, мн. -і́, -о́ў, м.

Гной з дамешкай саломы, які ў паўднёвых краінах высушваецца ў выглядзе цаглін і скарыстоўваецца як паліва.

|| прым. кізяко́вы, -ая, -ае.

К. дым.

кій, кі́я, мн. кіі́, кіёў, м.

1. Прамая тонкая палка.

Бярозавы к.

2. Доўгая прамая палка з патанчэннем на канцы для гульні ў більярд.

Не кіем дык палкай; ці кіем ці палкай (разм.) — усё роўна, тое самае.

кікс, -у, м.

Няўдалы ўдар кіем па шары ў більярднай гульні.

кіксава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; незак.

Няўдала ўдараць кіем па більярдным шары.

кіла́, -ы́, мн. кі́лы, кіл і -аў, ж.

1. Тое, што і грыжа (разм.).

2. Хвароба крыжакветных раслін, пры якой на карэнні ўтвараюцца нарасці.

кіла...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. словам «тысяча», «у тысячу разоў», напр.: кілаволып, кілакалорыя, кілатона.