квіто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.
1. Білет, талон.
Набыць к. у тэатр.
2. Чэк.
Атрымаць у касе к.
3. Квітанцыя, распіска (разм.).
|| прым. квіто́чны, -ая, -ае.
кві́ты, у знач. вык. (разм.).
У разліку, разлічыліся.
Цяпер мы з табой к.
кво́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; незак. (разм.).
Адчуваць сябе нездаровым, слабым; стагнаць.
К. на ногі.
кво́лы, -ая, -ае.
1. Фізічна слабы, хваравіты.
Кволае дзіця.
Кволае здароўе.
2. Далікатны, маладзенькі, які слаба развіваецца (пра расліны, грыбы і пад.).
Кволыя парасткі.
Кволыя сыраежкі.
3. Невялікі па сіле, інтэнсіўнасці, напружанасці.
К. голас.
К. плач.
4. Недастаткова моцны; нетрывалы.
Кволае крэсла.
5. перан. Нязначны, малы.
Кволыя спадзяванні.
|| наз. кво́ласць, -і, ж.
кво́рум, -у, мн. -ы, -аў, м. (афіц.).
Найменшая колькасць членаў сходу, дастатковая для прызнання яго правамоцным.
кво́та, -ы, ДМ кво́це, мн. -ы, квот, ж. (спец.).
Доля, норма чаго-н. дапушчальнага ў сістэме падаткаў, вытворчасці, збыту, уезду ў краіну і пад.
Іміграцыйная к.
Падатковая к.
|| прым. кво́тны, -ая, -ае.
квэ́цаць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што і без дап. (разм.).
1. і чым. Мазаць, размазваць; пэцкаць.
К. сцяну фарбай.
К. халат.
2. перан. Дрэнна, безгустоўна маляваць.
|| наз. квэ́цанне, -я, н.
квяці́сты, -ая, -ае.
1. Пакрыты кветкамі.
Квяцістая сенажаць.
К. верас.
2. 3 узорам у кветкі; яркі, каляровы.
Квяцістая тканіна.
3. перан. Залішне напышлівы (пра мову, стыль і пад.).
К. стыль.
|| наз. квяці́стасць, -і, ж.
ке́глі, -яў, адз. -я, -і, ж.
1. толькі мн. Гульня, у якой драўляныя або пластмасавыя слупкі, якія ставяцца ў рад, збіваюцца шарам з пэўнай адлегласці.
2. Драўляныя або пластмасавыя слупкі для гэтай гульні.
|| прым. ке́гельны, -ая, -ае.
кедр, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.
1. -а. Хвойнае вечназялёнае дрэва.
Гімалайскі к.
2. -у. Драўніна гэтага дрэва.
|| прым. ке́дравы, -ая, -ае.
Кедравыя арэхі.