Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́мерці, 1 і 2 ас. не ўжыв., -мра; -мер, -рла; зак.

1. Поўнасцю знікнуць у выніку гібелі, смерці.

Племя вымерла.

2. Абязлюдзець, апусцець у выніку масавай смерці жыхароў ад голаду, эпідэміі.

Вёска вымерла ад эпідэміі.

|| незак. выміра́ць, -а́е.

|| наз. выміра́нне, -я, н.

вы́месіць, -мешу, -месіш, -месіць; -мешаны; зак., што.

Месячы, размінаючы, канчаткова прыгатаваць.

В. цеста, гліну.

|| незак. выме́шваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́месці, -мету, -мецеш, -меце; -мецем, -мецеце, -метуць; -меў, -мела; вы́меці; -мецены; зак., што.

1. Падмесці.

В. падлогу.

2. з чаго. Метучы, выдаліць, выкінуць.

В. смецце з хаты.

|| незак. вымята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

вы́мешаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Добра перамяшаць.

|| незак. выме́шваць, -аю, -аеш, -ае.

выміра́нне гл. вымерці.

выміра́ць гл. вымерці.

вымо́ва, -ы, мн. -ы, -мо́ў, ж.

Дысцыплінарнае спагнанне, якое даецца за якую-н. правіннасць.

Аб’явіць вымову.

Суровая в.

вымо́іна, -ы, мн. -ы, -мо́ін, ж.

Паглыбленне ў грунце, размытае бягучай вадой.

вымо́льваць гл. вымаліць.

вымо́твацца гл. выматацца.