Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́лучыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак.

1. Вызначыцца чым-н. сярод іншых.

В. сваімі здольнасцямі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выйсці, выступіць з чаго-н. у выніку пэўных працэсаў.

У працэсе рэакцыі вылучылася соль.

|| незак. вылуча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. вылучэ́нне, -я, н.

вы́лучыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

1. каго-што. Адабраўшы, адасобіць ад агульнай масы; выдзеліць.

В. сваіх авечак з чарады.

В. галоўнае ў творы.

Яго вылучылі як лепшага вучня.

2. каго (што). Прапанаваць, выставіць для абмеркавання, паставіць на больш адказную работу.

В. кандыдата на пасаду старшыні.

3. што. Аддаць, выдзеліць каму-н. на карыстанне.

На будаўніцтва вылучылі сродкі і тэхніку.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Выпусціць, выдзеліць.

В. пах.

|| незак. вылуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. вылучэ́нне, -я, н.

В. кандыдата ў дэпутаты.

вылучэ́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Перадавы супрацоўнік, вылучаны на якую-н. адказную работу.

|| ж. вылучэ́нка, -і, мн. -і, -нак.

|| прым. вылучэ́нскі, -ая, -ае.

вы́лушчыць, -шчу, -шчыш, -шчыць; -шчаны; зак., што.

1. Выняць, лушчачы; вылузаць.

Вавёрка вылушчыла зярняты з яловай шышкі.

2. Выдаліць хірургічным спосабам (спец.).

В. костку.

|| незак. вылу́шчваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́людак, -дка, мн. -дкі, -дкаў, м.

Найгоршы сярод людзей; вырадак.

В. роду чалавечага.

вылята́ць гл. вылецець.

вылячэ́нне, -я, н.

1. Тое, што і лячэнне (афіц.).

Быць на вылячэнні ў шпіталі.

2. Тое, што і выздараўленне.

Поўнае в.

вы́мавіць, -маўлю, -мавіш, -мавіць; -маўлены; зак., што.

Выгаварыць, сказаць.

В. слова.

|| незак. вымаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

вымага́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто займаецца вымаганнем.

|| ж. вымага́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. вымага́льніцкі, -ая, -ае.

вымага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. што. Дамагацца чаго-н. шантажом, прымусам, сілай.

В. грошы.

2. чаго, са злуч. «каб» і без дап. Патрабаваць.

В. да сябе ўвагі.

В., каб усё было дакладна выканана.

|| наз. вымага́нне, -я, н.