Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кашма́, -ы́, мн. ко́шмы і (з ліч. 2, 3, 4) кашмы́, ко́шмаў, ж.

Вялікі кусок лямцу, а таксама посцілка з такога лямцу.

|| прым. кашмо́вы, -ая, -ае.

кашма́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Цяжкі, жудасны сон.

2. Што-н. жахлівае, агіднае, непрыемнае.

Кашмары мінулага жыцця.

|| прым. кашма́рны, -ая, -ае.

К. сон.

Кашмарная ноч.

Кашмарнае надвор’е.

кашмі́р гл. кашамір.

кашміро́вы гл. кашамір.

кашміро́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж. (разм.).

Кашміровая хустка.

Прыгожая к.

кашнэ́, нескл., н.

Вузкі шалік на шыю.

Мужчынскае к.

кашо́вы гл. кош.

кашпо́, нескл., н.

Дэкаратыўная ваза для кветкавага гаршка.

каштава́ць¹, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак.

1. Мець тую ці іншую цану, грашовую вартасць.

Кніга каштуе дзесяць рублёў.

2. Абыходзіцца ў якую-н. суму, затрачвацца на што-н.

Адпачынак каштуе мне дорага.

3. перан. Патрабаваць якіх-н. намаганняў.

Даследаванне каштавала мне шмат здароўя.

каштава́ць², -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., што (разм.).

Спрабаваць на смак ежу, пітво.

К. варэнне.

|| зак. пакаштава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

|| наз. каштава́нне, -я, н.