Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

выліча́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Спецыяліст па вылічальнай тэхніцы.

2. Прыбор, які робіць вылічэнні.

|| прым. выліча́льніцкі, -ая, -ае.

выліча́льны, -ая, -ае.

Які служыць для вылічэння, звязаны з вылічэннем.

Вылічальныя машыны.

В. цэнтр.

вы́лічыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., што.

1. Падлічыўшы, вызначыць.

В. памер даходаў.

В. кошт будоўлі.

2. Утрымаць пры расплаце.

В. запазычанасць.

|| незак. выліча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і вылі́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. вылічэ́нне, -я, н. і вы́лік, -у, м. (да 2 знач.).

выло́мліваць гл. выламаць.

выло́ўліваць гл. вылавіць.

вы́лудзіць гл. лудзіць.

вы́лузаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Выняць, лузаючы.

В. боб са струкоў.

|| незак. вылу́зваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́лупіцца, -плюся, -пішся, -піцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выйсці з яйца (пра птушанят).

2. Утаропіцца шырока расплюшчанымі вачамі (разм.).

Што ты на мяне вылупіўся?

|| незак. вылу́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

вы́лупіць, -плю, -піш, -піць; -плены; зак. (разм.).

1. што. З сілай выдраць.

В. ліст з кнігі.

В. прабой з вушака.

2. каго. Набіць, адлупцаваць.

Вылупіць вочы (разм., неадабр.) — пільна паглядзець шырока расплюшчанымі вачамі.

|| незак. вылу́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́лупцаваць гл. лупцаваць.