качага́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
Рабочы, які абслугоўвае топкі паравых катлоў.
|| прым. качага́рскі, -ая, -ае.
качага́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.
Памяшканне, дзе знаходзяцца топкі паравых катлоў.
|| прым. качага́рны, -ая, -ае.
кача́лка¹, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
Крэсла з выгнутымі палазамі, на якіх яно качаецца.
кача́лка², -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
1. Драўляны валік для раскачвання цеста.
2. Прыстасаванне для разгладжвання бялізны качаннем (устар.).
кача́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
Плод капусты: шчыльна звітыя ў галоўку капусныя лісты.
|| прым. кача́нны, -ая, -ае і качано́вы, -ая, -ае.
качаня́ і качанё, -ня́ці, мн. -ня́ты, -ня́т, н.
Птушаня качкі.
ка́чар, -а, мн. -ы, -аў, м.
Самец качкі.
|| прым. ка́чаравы, -ая, -ае.
качарга́, -і́, ДМ -рзе́, мн. качэ́ргі і (з ліч. 2, 3, 4) качаргі́, -чэ́ргаў, ж.
Тоўсты жалезны прут, сагнуты на канцы, для перамешвання паліва ў печы, выграбання попелу.
|| памянш. качарэ́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.
|| прым. качарго́вы, -ая, -ае.
кача́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1. Тое, што і каціцца¹ (у 1 знач.), але абазначае рух, які адбываецца ў розны час і ў розных напрамках.
Мячык качаецца па падлозе.
2. Пераварочвацца, перакульвацца з боку на бок (пра чалавека, жывёлу).
К. ў траве.
Конь качаецца па зямлі.
Дзеці качаюцца ў снезе.
3. Ляжаць без справы, без сну (разм.).
К. да раніцы ў ложку.
4. Быць хворым (разм.).
Цэлы месяц качалася з пабітай нагой (разм.).
|| наз. кача́нне, -я, н.
кача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1. каго-што. Тое, што і каціць (у 1 знач.), але абазначае рух, які адбываецца ў розны час і ў розных напрамках.
К. бочкі.
К. бярвенне.
2. што. Размякчаючы ў руках і рухаючы па якой-н. паверхні, надаваць чаму-н. акруглую форму.
К. клёцкі.
К. шарыкі з пластыліну.
3. што. Паварочваць з боку на бок у чым-н. сыпкім, вязкім.
К. рыбу ў муцэ.
4. што. Разгладжваць пры дапамозе качалкі, качалак.
К. абрусы.
5. што. Рабіць пракатку (спец.).
К. ліставое жалеза.
6. Падкідваць каго-н. на руках, выражаючы радасць, захапленне і пад. (разм.).
|| зак. пакача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны (да 2—4 і 6 знач.), вы́качаць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 3 і 4 знач.) і скача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны (да 2 знач.).
|| наз. кача́нне, -я, н.