Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

валаса́ты, -ая, -ае.

Пакрыты, аброслы валасамі.

Валасатыя рукі.

|| наз. валаса́тасць, -і, ж.

валасе́нь, -сня́, мн. -сні́, -снёў, м.

1. Паразітычны вадзяны чарвяк, падобны на волас.

2. Хвароба скуры ног у чалавека і жывёлы ў выглядзе язваў.

валасі́на, -ы, мн. -ы, -сі́н, ж.

Адзінкавы волас.

|| памянш. валасі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

валасны́ гл. воласць.

валасня́, -і́, ж., зб. (разм., пагард.).

Калматыя пасмы валасоў чалавека або шэрсці жывёлы.

Зарасці валаснёй.

валасо́к, -ска́, мн. -скі́, -ско́ў, м.

1. гл. волас.

2. Тонкая металічная ніць, спружына, дроцік у якім-н. механізме.

3. Тое, што і варсінка (у 2 знач.; спец.).

На валаску (вісець) (разм.) — знаходзіцца ў вельмі ненадзейным, небяспечным становішчы.

Жыццё хворага на валаску.

На валасок (валаску) ад чаго — вельмі блізка (ад якога-н. няшчасця).

Быць на валасок ад смерці.

валасы́ гл. волас.

валася́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Невялікая пеўчая птушка атрада вераб’іных з тонкай шылападобнай дзюбай.

|| прым. валася́нкавы, -ая, -ае.

Сямейства валасянкавых (наз.).

валасяны́ гл. волас.

валацу́га, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМу́зе, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -цу́г (разм.).

1. Бяздомны чалавек, які не мае пэўнага прыстанішча і заняткаў.

2. Той, хто цягаецца абы-дзе, не працуе.

3. Той, хто празмерна заляцаецца да жанчын.