Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гусяня́ і гусянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Птушаня гусі.

гуся́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Памяшканне для гусей.

Пабудавалі новы г.

гуся́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

1. Работніца, якая даглядае гусей.

2. Прадаўгаватая авальная пасудзіна з тоўстымі сценкамі для смажання і тушэння гусей, качак, курэй.

гуся́ціна, -ы, ж.

Гусінае мяса як ежа.

гу́та, -ы, ДМ гу́це, мн. -ы, гут, ж.

Даўнейшая назва шклозавода.

Працаваў на гуце.

|| прым. гу́тавы, -ая, -ае.

гуталі́н, -у, м.

Мазь для чысткі і паліроўкі скуранога абутку.

|| прым. гуталі́навы, -ая, -ае.

гутапе́рча, -ы, ж.

Пластычная скурападобная маса, па ўласцівасцях блізкая да каўчуку.

|| прым. гутапе́рчавы, -ая, -ае.

гу́тарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Дзелавая або сардэчная размова.

Г. спачатку не ладзілася.

2. Даклад, паведамленне, звычайна з удзелам слухачоў для абмену думкамі.

Правесці гутарку.

гутарко́вы, -ая, -ае.

Якім карыстаюцца ў гутарцы, уласцівы вуснай народнай мове.

Г. стыль.

Гутарковая мова.

гутарлі́вы, -ая, -ае.

Схільны да размоў, гаварлівы.

Г. чалавек.

|| наз. гутарлі́васць, -і, ж.