вы́кленчыць гл. кленчыць.
вы́клік, -у, мн. -і, -аў, м.
1. гл. выклікаць.
2. Патрабаванне, запрашэнне з’явіцца куды-н.
З’явіцца па выкліку.
В. у суд.
3. Запрашэнне, прапанова ўдзельнічаць у чым-н.
В. на спаборніцтвы.
В. на дуэль.
4. каму-чаму. Выражанае позіркам, словамі, учынкамі і пад. жаданне ўступіць у барацьбу.
Кінуць в. грамадству (звычайна пра ўчынак, што ідзе ўразрэз з чым-н. агульнапрынятым). У яго словах прагучаў в.
вы́клікаць, -клічу, -клічаш, -кліча; вы́кліч; -кліканы; зак.
1. каго (што). Паклікаць адкуль-н., запрасіць, прапанаваць з’явіцца.
В. да начальства.
В. спевака апладысментамі.
В. вучня (прапанаваць адказаць).
2. каго на што або з інф. Прапанаваць прыняць удзел у чым-н., схіліць на ўзаемнае дзеянне, пачуццё і пад.
В. на спаборніцтва.
В. бароцца (мерацца сіламі ў спартыўнай барацьбе). В. на шчырую размову.
3. што. З’явіцца прычынай узнікнення чаго-н., парадзіць.
В. апетыт.
Гэта не выкліча цяжкасцей.
Чым быў выкліканы пажар?
|| незак. выкліка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. вы́клік, -у, м. (у 1 і 2 знач.).
вы́клікнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак. і аднакр., што і без дап.
Гучна выкрыкнуць, вымавіць.
В. лозунг.
|| незак. выкліка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
выклі́чнік, -а, м.
У граматыцы: нязменнае слова, што непасрэдна выражае пачуццё, адчуванне, эмацыянальную рэакцыю, валявое пабуджэнне і пад., напр.: ах, ой, ох, гэй.
|| прым. выклі́чнікавы, -ая, -ае.
выключа́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Прыстасаванне для выключэння і ўключэння электрычнага току.
выклю́чна.
1. часц. Толькі.
Ён есць в. раслінную ежу.
2. прысл. Асабліва, незвычайна.
В. здольны чалавек.
выклю́чны, -ая, -ае.
1. Які з’яўляецца выключэннем з агульных правіл, са звычайных норм (кніжн.).
Выключныя правы.
2. Асаблівы, незвычайны.
В. выпадак.
3. Які з’яўляецца асаблівасцю толькі дадзенай асобы, калектыву, рэчы.
Выключная заслуга вучонага.
Вырабы выключнай якасці.
|| наз. выклю́чнасць, -і, ж.
вы́ключыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак.
1. Перастаць удзельнічаць у чым-н.
В. з гульні.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перастаць дзейнічаць, адключыўшыся.
Матор выключыўся.
|| незак. выключа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
вы́ключыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.
1. каго (што). Вывесці са складу чаго-н.
В. з брыгады.
В. са спісаў.
2. што. Спыніць дзеянне чаго-н. шляхам адключэння ці выключэння.
В. радыёпрыёмнік.
В. ток.
|| незак. выключа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. выключэ́нне, -я, н.