Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гуртко́вец, -ко́ўца, мн.о́ўцы, -ко́ўцаў, м. (разм.).

Удзельнік гуртка (у 2 знач.).

гуртко́ўшчына, -ы, ж.

Дзейнасць, абмежаваная вузкімі інтарэсамі якога-н. гуртка, групы людзей у межах калектыву.

гурто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

1. гл. гурт.

2. Група людзей з агульнымі інтарэсамі, якія аб’ядналіся для сумеснай дзейнасці, сумесных заняткаў.

Драматычны г.

|| прым. гуртко́вы, -ая, -ае (да 2 знач.).

гурча́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -чы́ць; незак.

Раўнамерна, прыглушана гудзець (пра матор, ваду і пад.).

Пад акном гурчаў трактар.

|| наз. гурча́нне, -я, н.

гу́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

У ісламе: вечна юная прыгажуня, якая жыве ў раі і цешыць праведнікаў, што туды трапілі.

гуса́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Самец гусі.

гуса́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).

У царскай Расіі і некаторых іншаземных арміях: ваенны з часцей лёгкай кавалерыі, якія насілі форму венгерскага ўзору.

|| прым. гуса́рскі, -ая, -ае.

гусегадо́ўля, -і, ж.

Развядзенне гусей.

гу́сеніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Шырокі металічны ланцуг, які надзяваецца на колы трактара, танка для лепшай праходнасці.

|| прым. гу́сенічны, -ая, -ае.

гу́слі, -яў.

Мнагаструнны шчыпковы музычны інструмент славянскіх народаў.

|| прым. гу́сельны, -ая, -ае.